Адказнасць за навакольнае асяроддзе
Адказнасць за нашу біясферу займае цэнтральнае месца ў шэрагу Зялёных Каштоўнасцяў. Грамадства залежыць ад экалагічных рэсурсаў, роўна як планета і яе здольнасць да аднаўлення. Мы нясем дамінантную адказнасць перад будучымі пакаленнямі за захаванне гэтай спадчыны.
Мы рашуча абараняем нашу патрэбу жыць у нашых экалагічных умовах. Мы павінны падтрымліваць біялагічную разнастайнасць і змагацца з глабальным пацяпленнем шляхам ўстойлівага выкарыстання аднаўляльных рэсурсаў і скрупулёзнага захавання не аднаўляльных рэсурсаў. Адказнае выкарыстанне біялагічнай разнастайнасці надзвычай важна для задавальнення патрэбаў насельніцтва планеты ў ежы, здароўе і іншых рэчах, якія кожны дзень павялічваюцца. Незалежна ад любога прадстаўлення пра карысць Зялёныя перакананыя, што кожная форма жыцця на нашай планеце мае ўнікальную каштоўнасць і прыгажосць, а таму мае патрэбу ў абароне.
Самастойнасць індывіда
Мы, Зялёныя, перакананыя, што ўсе чалавечыя істоты незалежна ад полу, ўзросту, сэксуальнай арыентацыі і ідэнтычнасці, этнічнага паходжання і фізічных парокаў маюць права на ўласны выбар, на свабоднае самавыяўленне і выбар мадэлі уласнага жыцця. Гэта свабода складаецца не толькі ў валоданні матэрыяльнымі дабротамі; яна ахоплівае сацыяльнае, культурнае, інтэлектуальнае і духоўнае вымярэнні жыцця чалавека.
Усёахопная дэмакратыя
Наша вера ў дэмакратыю грунтуецца на ўзаемным прызнанні раўнапраўя ўсіх індывідаў. Для забеспячэння максімальнага ўзроўню прыхільнасці гэтаму палітычныя працэсы і працэсы прыняцця рашэнняў павінны быць дэмакратычнымі, ўсёабдымнымі, празрыстымі і даступнымі для простых грамадзян спосабамі, зразумелымі для іх. Радыкальныя змены, неабходныя для ўстойлівага развіцця, патрабуюць, каб усе неслі салідарную адказнасць, а цяжар справядліва размяркоўвалася паміж усімі. Выбраныя прадстаўнікі абавязаны кансультаваць і цалкам інфармаваць сваіх выбаршчыкаў у ходзе ўсяго працэсу прыняцця рашэнняў.
Сацыяльная справядлівасць
Гарантуе дасяг кожнаму да жыццёва важных грамадскіх рэсурсаў: адукацыю, працу і ўдзел у дэмакратыі. Перад тварам сацыяльнага дысбалансу раўнапраўны дасяг мае патрэбу ў абароне і інстытуцыйных гарантыях. Адукацыя з’яўляецца вырашальным фактарам для рэалізацыі здольнасці мадэляваць сваё асабістае жыццё для сябе. Выкарыстанне сваіх працоўных навыкаў дазваляе нам карыстацца плёнамі сваіх здольнасцяў, кваліфікацыі, што робіць іх ключавым звяном нашай ідэнтычнасці. Удзел у дэмакратыі з’яўляецца базавым патрабаваннем для ўцягненасці ў грамадства і спрыянні яго фармаванню
Гендарная роўнасць
Справядлівасць гэта таксама гендарная роўнасць. Усе павінны мець роўныя паўнамоцтвы ў вызначэнні шляхоў развіцця грамадства. Больш за тое, усе павінны мець магчымасць пражываць сваё жыццё свабодна, без гвалту. Мы, Зялёныя, хочам развіваць інстытуцыйную структуру, якая гарантуе жанчынам раўнапраўе дома, на працы, у грамадскім офісе і на іншых уплывовых пасадах. Мы хочам стварыць умовы для гарманізацыі сямейных і прафесійных адносін для абодвух полаў.
Справядлівыя адносіны паміж пакаленнямі
Словы «Мы толькі запазычылі гэты свет у нашых дзяцей» сёння актуальныя як ніколі раней. Сёння будучыня нашых дзяцей пад пагрозай. Справядлівыя адносіны паміж пакаленнямі складаюцца ў абавязанні старэйшага пакалення перадаць маладому пакаленню экалагічнаю, сацыяльнаю і культурную спадчыну ва ўстойлівым стане. Яны ўключаюць таксама абавязанні маладога пакалення клапаціцца пра старэйшае пакаленне. Неабходна гарантаваць паўнаварты ўдзел усіх пакаленняў у жыцці грамадства.
Глабальная справядлівасць
Справядлівасць з’яўляецца нашым крытэрам на міжнародным узроўні. У тый час, калі глабальная эканоміка яднае народы і павялічвае нашу незалежнасць, глабальная справядліваць робіцца нашым маральным абавязаннем. Сусветнае ўстойлівае развіццё і правы чалавека складаюць асяродак нашай канцэпцыі глабальнай справядлівасці. Яны павінны быць падмацаваны сістэмай незалежнага інстытуцыйнага маніторынгу карпарацыйнай сацыяльнай адказнасці і сумленнага гандлю.
Для справядлівасці неабходны салідарнасць, адсутнасць дыскрымінацыі і ўлучэнне грамадзянаў. Салідарнасць дапамагае сфармаваць упэўненую ў сабе асобу, яна ўмацоўвае грамадзянаў, замест апекі над імі. Публічная ўлада ў партнёрстве з грамадзянамі павінна працаваць над стварэннем і абаронай інстытутаў, што памацняюць салідарнасць. З гэтай мэтай мы таксама хочам інвеставаць у сеткі і грамады, якія пры падтрымцы дзяржавы займаюцца ўзаемнай падтрымкай.
Разнастайнасць як абавязковая ўмова
Багацце цывілізацый, грамадскіх фармацый і культур вырасла з дыверсіфікавання. Мы, Зялёныя, таксама прадукт зліцця цэлай процьмы грамадскіх рухаў. Мы ўпэўнены, што разнастайнасць з’яўляецца ўмовай поспеху і выжывання амаль у кожнай сферы дзейнасці. Разнастайнасць узмацняе здольнасць да выжывання арганізацый і суполак, калі яны сутыкаюцца з нечаканымі зменамі. Яна бароніць ад непамяркоўнасці, экстрэмізму і таталітарызму. Яна з’яўляецца патрэбнай крыніцай натхнення і абнаўлення.
Чалавечая разнастайнасць мае некалькі вымярэнняў па розных адзнаках: гендарным, сацыяльным, культурным, духоўным, філасофскім, рэлігійным, лінгвістычным, эканамічным, этнічным, сэксуальным, рэгіянальным. Яны могуць быць выяўлены як адным чалавекам, так і сацыяльнымі групамі. Мы захоўваем гэту разнастайнасць. Але разнастайнасць ніколі нельга выкарыстоўваць як падставу для таго, каб паставіць пад сумнеў універсальныя правы чалавека.
Нескарыстанне гвалту
Нескарыстанне гвалту з’яўляецца ключавым аспектам філасофскага падмурка Зялёнай тэорыі і нашага падыходу да ўсіх праблем. Даўгачасны развязак кожнага канфлікту паміж індывідамі, сацыяльнымі групамі ці дзяржавамі не можа быць забяспечаны з ужываннем гвалту. Базавы Зялёны прынцып складаецца ў тым, што сродкі дасягнення мэты павінны быць сумяшчальныя з мэтай. Такім чынам, палітычны пошук справядлівасці і свету няможна ўжыццяўляць гвалтоўнымі метадамі.
Гвалт – гэта не толькі пра фізічны гвалт. Дзеянні чалавека і глабальныя эканамічныя структуры могуць пазбавіць людзей іх грамадзянскіх праў і ўзмацніць сацыяльную несправядлівасць. Беднасць з’яўляецца самай здрадлівай формай гвалту. Для выкаранення беднасці мы падтрымваем міжнародныя арганізацыі, што імкнуцца да эканамічнай справядлівасці і ставяць ў прыярытэт існаванне людзей і іх бяспеку, а таксама злучаныя глабальнымі абавязаннямі па абароне праў чалавека.
Што да ўзброеных канфліктаў, мы перакананы, што працяглае выкарыстанне войска ці паліцыі не можа быць паспяховым. Зялёныя хочуць бачыць менш за вайсковае ўмяшанне і больш за ўжыванне канцэпцыі грамадзянскай вонкавай палітыкі і грамадзянскай палітыкі бяспекі. Гэта патрабуе развіцця магутных прылад прадухілення канфліктаў і грамадзянскага вырашэння канфліктаў.
Устойлівае развіццё
Зялёныя прызнаюць, што іншыя палітычныя кірункі могуць прызнаваць і ў пэўнай ступені прызнаюць каштоўнасці адказнага дачынення да навакольнага асяроддзя, волі, справядлівасці, разнастайнасці і нескарыстання гвалту. Зялёных адрознівае тое, што мы разглядаем гэтыя каштоўнасці як узаемазлучаныя і неадлучныя адзін ад аднаго. Як адно цэлае яны вызначаюць усе нашы дзеянні, скіраваныя на забеспячэнне ўстойлівага сацыяльнага культурнага, экалагічнага і эканамічнага развіцця грамадстваў на планеце Зямля. Мы ўжываем іх не толькі ў нашых вонкавых зносінах, але і ў нашай уласнай палітычнай чыннасці і арганізацыі нашай уласнай партыі.