26 красавіка 2021 г., у Міжнародны дзень памяці аб Чарнобыльскай катастрофе, да офісу Беларускай партыі «Зялёныя» прыйшлі невядомыя ў масках, якія імаверна былі супрацоўнікамі сілавых структур. На офісе ў гэты момант знаходзіўся старшыня партыі Зміцер Кучук, які праз некалькі гадзін перастаў выходзіць на сувязь. На наступны дзень сябры партыі знайшлі яго прозвішча ў спісе разглядаемых справаў суда Фрунзенскага раёну г. Мінску, дзе ён быў асуджаны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту па ч. 1 арт. 24.23 КаАП суддзёю Ярохінай.
Раней Зміцер Кучук у ліку арганізатараў «Чарнобыльскага шляху» падаваў заяўку на правядзенне гэтай акцыі ў Мінгарвыканкам, але атрымаў адмову, а правядзенне акцыі было забароненае ўладамі.
Партыя «Зялёныя» лічыць, што пераслед Змітра Кучука звязаны менавіта з падачай заяўкі на правядзенне масавага мерапрыемства і рашуча пратэстуе супраць незаконнага арышту старшыні партыі «Зялёныя» Змітра Кучука, а таксама патрабуе яго тэрміновага вызвалення.
Свабоду Змітру Кучуку!
Далоў прававы Чарнобыль!