У Беларусі ідзе абмеркаванне новай рэдакцыі Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання. Міністэрства лясной гаспадаркі інфіцыравала шэраг паправак у дакумент.
Так, вальернае паляванне выводзіцца з-пад дзеяння правілаў пра паляванне і не лічыцца паляваннем. У выніку пад вальеры можна будзе агароджваць кавалкі лесу ад 100 га да 15 год. Няма выключэнняў і для ахоўных тэрыторыяў, таму пад удар могуць трапіць каштоўныя экасістэмы.
Беларуская партыя «Зялёныя» рашуча пратэстуе супраць гэтых зменаў. Мы лічым, што Мінпрыроды павінна:
- ставіць у прыярытэт захаванне беларускай прыроды,
- працаваць над захаваннем біяразнастайнасці,
- берагчы рэдкія экасістэмы беларускіх лясоў,
- не заахвочваць да пашырэння вальернага палявання, якое па сутнасці не з’яўляецца паляваннем, а забойствам звяроў.
У сувязі з гэтым заклікаем адмовіцца ад прапанаваных паправак.