Праграма Беларускай Партыі «Зялёныя»

Сёння мы з усёй пэўнасцю ўсвядомілі, што далейшае існаванне чалавецтва і ўсяго жыцця на Зямлі залежыць ад таго, ці хопіць людзям мудрасці і розуму для наладжвання сваіх адносін з прыродай і іншымі людзьмі. Перад сучасным чалавецтвам стаяць дзве асноўныя небяспекі — небяспека таго, што яно знішчыць сябе ў агні ядзернай вайны, і небяспека незваротнага разбурэння натуральнага базісу свайго існавання. Калі першая з праблем досыць выразна і адназначна ўсведамляецца практычна ўсімі, то ўзровень усведамлення людзьмі другой праблемы пакуль адстае ад рэальных маштабаў навіслай пагрозы.

У сваіх практычных ўзаемаадносінах з прыродай людзі шмат у чым працягваюць кіравацца прыватнымі, абмежаванымі інтарэсамі, калі прырода фактычна выступае ўсяго толькі як плацдарм, на якім разгортваецца суперніцтва розных сацыяльных груп і палітычных арганізацый, Нацый і дзяржаў.

Чарнобыльская катастрофа яскрава прадэманстравала, што ў чалавецтва з гэтага часу агульны лёс, што ні адна група, ні адна нацыя, ні адзін клас не могуць выжыць, выракаючы на пагібель іншых.

Усведамляючы гэтыя рэаліі, Беларуская Партыя «Зялёныя» (у далейшым «Зялёныя») мэтай сваёй дзейнасці бачыць стварэнне здаровага жыццёвага асяроддзя для чалавека, сацыяльныя і прыродныя параметры якога забяспечвалі б максімум магчымасцей для яго развіцця. Гэта развіццё павінна насіць устойлівы, свабодны ад катастроф характар.

Галоўны шлях вырашэння экалагічнай праблемы мы бачым не ў прыпынку развіцця, а ў арганічным адзінстве развіцця чалавека, грамадства і прыроды.

Рух наперад, змяненне свету і чалавека — яго вытворчай, працоўнай дзейнасці, ладу жыцця, свядомасці дазволіць вырашыць экалагічную праблему, якая стаіць перад грамадствам. Сучасны чалавек павінен развіваць гарманічныя адносіны з прыродай, разумець працэсы яе развіцця і разумна іх выкарыстоўваць, спрыяючы ўзбагачэнню прыроды. Ён не можа ставіць сябе па адносінах да прыроды ў становішча «заваёўніка» і не клапаціцца пра наступствы сваёй дзейнасці.

Чалавек павінен усвядоміць і выконваць баланс паміж сваімі правамі і свабодамі, з аднаго боку, і адказнасцю за развіццё грамадства і стан прыроды, адказнасцю ў адносінах да іншых людзей і ўсёй Зямлі — з другога.

Беларуская партыя «Зялёныя» — палітычны саюз аднадумцаў, грамадзян, якія словам і справай спрыяюць будаўніцтву Рэспублікі Беларусь як дзяржавы свабодных людзей, якая зможа забяспечыць сваім грамадзянам права на здароўе, даўгалецце і паўнавартаснае жыццё ў сацыяльна і экалагічна здаровым асяроддзі.


«Зялёныя» прызнаюць прыярытэты:

  • экалогіі над эканомікай, палітыкай і ідэалогіяй;
  • правоў асобы над правамі дзяржавы.

«Зялёныя» разглядаюць дзяржаву як рэгулятар межсуб’ектных адносін, інтарэсы якой павінны максімальна супадаць з інтарэсамі грамадзянскай супольнасці. У адпаведнасці з гэтым яна павінна ўзяць на сябе функцыі гаранта экалагічнай і сацыяльнай бяспекі чалавека.

Таму:

«Зялёныя» лічаць экалагічную культуру адным з вядучых кампанентаў сутнасці асобы, як галоўны фактар, які спрыяе адукацыі ў чалавеку сапраўднай інтэлігентнасці і цывілізаванасці.

«Зялёныя» лічаць важным засяродзіць увагу на развіцці духоўнасці, высокамаральных адносін да ўсяго жывога, фарміраванне і распаўсюджванне экалагічнага стылю мыслення на ўсе сферы жыцця людзей, у тым ліку і на палітычную. Асаблівае значэнне набывае экалагічнае выхаванне з дзіцячага ўзросту, фарміраванне экалагічна і маральна чыстага ўнутранага свету.

«Зялёныя» — Партыя гуманізму. Наш гуманізм — экалагічны гуманізм. «Зялёныя» супрацьстаяць усім формам панавання чалавека над чалавекам і чалавека над прыродай. Мы ўпэўненыя, што аднаўленне гармоніі паміж чалавекам і прыродай немагчыма без станаўлення гармоніі паміж людзьмі.


Для рэалізацыі сваіх мэтаў «зялёныя» дамагаюцца:

1. Укаранення заканадаўчым шляхам гарантый аховы асяроддзя і чалавека:

  • прыняцця комплексу экалагічных законаў, якія рэгулююць усе бакі ўзаемаадносін чалавека, грамадства, прыроды;
  • сістэмы прагрэсіўных штрафаў на карысць пацярпелага за забруджванне навакольнага асяроддзя і шкоду здароўю, у адпаведнасці з памерам нанесенай шкоды;
  • сістэмы кампенсацыі грамадзянам за функцыянаванне шкодных прадпрыемстваў, якія не могуць быць неадкладна перапрафіляваны або закрыты;
  • стварэння паўнапраўнай экалагічнай міліцыі.

2. Накіравання сродкаў, атрыманых ад экалагічных падаткаў і збораў, толькі на аднаўленне экалагічнага балансу. Будаўніцтва экалагічна небяспечных аб’ектаў ажыццяўляць толькі пасля незалежнай экспертызы і згоды мясцовага насельніцтва.

3. Рэальнага права на атрыманне ад дзяржаўных і грамадскіх органаў поўнай і дакладнай інфармацыі, і перш за ўсё экалагічнай. Любое яе засакрэчванне варта лічыць крымінальным злачынствам.

4. Укаранення ва ўсіх галінах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту, энергетыкі толькі экалагічна чыстых, энэргазберагальных і бяспечных тэхналогій.

5. Вылучэння на кіруючыя пасады ўсіх узроўняў толькі экалагічна пісьменных людзей, здольных спалучаць інтарэсы развіцця вытворчасці і экалагічную бяспеку.

6. Стварэння эфектыўнай сістэмы экалагічнага адукацыі, пачынаючы з дзіцячага ўзросту. Шырокага азнаямлення грамадскасці з перадавымі ідэямі і дасягненнямі ў частцы аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

7. Забароны на імпарт і размяшчэнне на тэрыторыі Рэспублікі экалагічна шкодных вытворчасцяў і адходаў, жорсткага дзяржаўнага кантролю за якасцю прадуктаў харчавання, матэрыяльнай і крымінальнай адказнасці кіраўнікоў, непасрэдна вінаватых ва ўвозе ў краіну няякасных прадуктаў харчавання.

«Зялёныя» — Партыя дэмакратычнага кірунку. Яна выступае за эвалюцыйны шлях развіцця грамадства, які дае магчымасць пазбегнуць небяспекі сацыяльных крызісаў, за прыняцце дзейсных мер, здольных не дапусціць далейшага зніжэння жыццёвага ўзроўню народа ў пераходны перыяд правядзення рынкавых рэформаў.

 

«Зялёныя» дамагаюцца:

  • прывядзення ўсяго заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з патрабаваннямі Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, іншых міжнародных дакументаў;
  • перадачы максімальнай часткі кіраўнічых функцый ад цэнтральных да мясцовых органаў, паступовага перахода да мясцовага грамадзянскага самакіравання з элементамі прамой дэмакратыі;
  • забеспячэння правоў асобы ў адносінах з афіцыйнымі ўстановамі;
  • прыняцця мер па ўмацаванні сям’і, абароне правоў мацярынства і дзяцінства;
  • прыняцця эфектыўных мер па змяншэнні калектыўнай дозы;
  • стварэння ўмоў, якія спрыяюць здароваму ладу жыцця, ліквідацыі наркаманіі, алкагалізму і іншых шкодных звычак;
    аховы наяўных і стварэння новых запаведных, санаторна-курортных і рэкрэацыйных зон.

«Зялёныя» прапануюць чалавецтву альтэрнатыву ў барацьбе за выжыванне. Мы імкнемся да грамадства, заснаванага на прынцыпах свабоды, роўнасці і справядлівасці, гармоніі чалавека з прыродай.

«Зялёныя» — Партыя барацьбы за мір паміж народамі і дзяржавамі, за спыненне, у перспектыве і знішчэнне, ядзернай, тэрмаядзернай, хімічнай і біялагічнай зброі, а таксама найбольш жорсткіх відаў звычайнага ўзбраення.

«Зялёныя» катэгарычна адмаўляюць гвалтоўныя спосабы барацьбы, нават для дасягнення гуманных мэтаў.

Асноўнай формай дзейнасці «зялёных» з’яўляецца ўдзел у фарміраванні органаў дзяржаўнай улады і кіравання, стварэнне фракцый «Зялёных» на ўсіх узроўнях прадстаўнічай улады, ажыццяўленне заканадаўчай ініцыятывы.

 

Акрамя парламенцкіх форм партыя выкарыстоўвае і непарламенцкія формы працы:

  • тлумачэнне і прапаганду палітыкі партыі, распаўсюджванне экалагічных ведаў;
  • апытанні грамадскай думкі, грамадзянскія рэферэндумы па розных пытаннях грамадска-палітычнага жыцця;
    правядзенне экалагічных экспертыз, стварэнне банкаў даных аб стане навакольнага асяроддзя;
  • пікеты, мітынгі, дэманстрацыі, забастоўкі, байкоты, аж да акцый грамадскага непадпарадкавання;
    стварэнне камісій, фондаў, саветаў, гурткоў, клубаў, лагераў і школ з мэтай правядзення экалагічнага выхавання і канкрэтных дзеянняў;
  • супрацоўніцтва з экалагічнымі і міратворчымі арганізацыямі Беларусі і іншых дзяржаў, садзейнічанне іх дзейнасці;
  • удзел у сусветным і еўрапейскім экалагічным руху;
  • выпрацоўку заканадаўчых праектаў і прапаноў, правядзенне незалежных экалагічных экспертыз і даследаванняў, арганізацыю экалагічных экспедыцый;
  • узаемадзеянне з міратворчымі і гуманітарнымі арганізацыямі Еўропы і свету ў галіне аздараўлення дзяцей Беларусі, пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы;
  • выпрацоўку прапаноў па стварэнні экалагічна карысных прадпрыемстваў (перапрацоўка адходаў і г д.);
    супрацоўніцтва з членамі клубаў і секцый аматараў прыроды і жывёльнага свету.